ПРЭС-РЭЛІЗ
Творчы вечар і прэзентацыя кнігі “Рапсодия Полесья” Тамары Кавалёнак
20 красавіка 2022 года а 17 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар і прэзентацыя кнігі “Рапсодия Полесья” члена Саюза пісьменнікаў і Саюза музычных дзеячаў Беларусі Тамары Аляксандраўны Кавалёнак. Прагучаць рамансы і песні на вершы Аляксандра Кавалёнка і Міхася Пазнякова, музыка Тамары Кавалёнак. У вечарыне прымуць удзел беларускія артысты, паэты, вакальны ансамбль “Цветы Беларуси” студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ. Вядучыя – Вольга Багушыньска і Тамара Кавалёнак.
Кошт квітка – 1 руб. 50 кап.
Сардэчна запрашаем!
Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02
Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
e-mail: info@kolasmuseum.by