background

"Каб памяць ажыла і засталася з намі"

05.07.2020

Сёння на Вайсковых могілках у Мінску родныя, сябры, вядомыя паэты, навукоўцы, журналісты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і іншых ўстаноў культуры Беларусі развіталіся з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам.

  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"
  • "Каб памяць ажыла і засталася з намі"

"...З табою разам я ў дзень гэты,

Хоць ты далёка ад мяне,

I грэеш ты мяне, як лета,

Цябе я бачу ў яве, сне"

Так пісаў Якуб Колас свайму малодшаму сыну Міхасю Канстанцінавічу ў 1942 годзе.

...Сёлетняе мярэжжа вясны і лета злучыла бацьку з сынам назаўсёды.

27 мая 2020 г. Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч пайшоў з зямнога жыцця. 5 ліпеня, на 40 дзень, на Вайсковых могілках Мінска сабралася шмат людзей, каб аддаць даніну памяці паважанаму чалавеку. Міхась Канстанцінавіч жадаў, каб яго пахавалі побач з маці і бацькам... Яго пажаданне здзейснілася...

Гучалі пранікнёныя словы, успаміны, вершы... І так сімвалічна званілі званы ў царкве Святога Аляксандра Неўскага...

“Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч увайшоў у наша школьнае жыццё героем паэмы Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды”, і кожны вучань прачытаў, прыняў сэрцам гэтую паэму і палюбіў гарэзлівага хлапчука Міхася.

27 траўня бягучага года на нашай роднай зямлі завяршыліся жыццёвыя прыгоды малодшага сына Якуба Коласа. Шлях у 94 гады - гэта вялікая мужная дарога чалавека, грамадзяніна, вучонага, сына песняра, і, я думаю, перед вялікай памяццю Якуба Коласа жыцце Міхася Канстанцінавіча - гэта своеасаблівая споведзь і экзамен. І ён гэты экзамен перед вечнасцю свайго бацькі вытрымаў вельмі і вельмі годна.

Сягодня, мне здаецца, завяршылася цэлая эпоха трох асілкаў-сыноў Якуба Коласа, якія з ім ужо ў вечнасці. 24 гады - Юры, якога ўзносяць пада Ржэвам жураўлі ў абліччы нядаўна адкрытага помніка, 81 год - Данілы, 74 -  самога Якуба Коласа і 94 - Міхася.

Можа быць, за тыя страты, якія перажыў род Коласа, шчодра надбавіла жыццё малодшаму сыну, каб памяць ажыла і засталася”, - адзначыў вядомы паэт, перакладчык Мікола Мятліцкі.