background

Сардэчна запрашаем на ліпеньскія "Танцы на палянцы"

10.07.2023

 

лагатып


Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Прэс-рэліз

 

20 ліпеня 2023 года а 19-й запрашаем на чарговае мерапрыемства музейнага праекта “Танцы на палянцы”, што адбудзецца на сядзібе Якуба Коласа, гэтым разам вас чакае не толькі знаёмства з традыцыйнымі беларускімі танцамі, але і падарожжа ў гісторыю купальскіх святаў.

Беларускі народны танец склаўся на працягу гісторыі фарміравання беларускага народа і яго культуры. Гістарычныя ўмовы развіцця беларускага народа прывялі да таго, што ў беларускім фальклоры наогул і ў танцы у прыватнасці захаваліся старажытныя, архаічныя рысы.

Купалле – свята ў гонар летняга сонцаварота вядома на Беларусі яшчэ з бронзавага веку. Свята характарызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Паводле народных павер’яў, рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар маўлення. У ноч а 12-й гадзіне зацвітае папараць-кветка.

Дакрануцца да таямніц беларускага аўтэнтычнага танца і купальскіх святаў дапаможа нам фальклорны ансамбль "Млынок" (кіраўнік Д.Мардань).

20 ліпеня 2023 года, а 19-й гадзіне чакаем вас на майстар-класе па беларускіх традыцыйных танцах “Танцы на палянцы”.

 

Кошт уваходнага білета – 6 рублёў.

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by