background

“Таямніцы багемнага віру”

04.07.2023

12 ліпеня 2023 года а 17-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы"  адбудзецца творчы вечар рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова Таямніцы багемнага віру”.

Уладзімір Арлоў – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы на тэлебачанні Уладзімірам Арловым створаны дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў, якія сёння складаюць залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі.

Адметны жанр рэжысёра – музычнае кіно, ён здымаў для беларускага тэлебачання Уладзіміра Мулявіна і ВІА "Песняры" з 70-х гадоў, зрабіў некалькі кінакарцін з удзелам музыкаў, былі знятыя фільмы практычна пра ўсе прыкметныя беларускія гурты: «Верасы», «Лявоны», «Свята», «Сябры», хор Цітовіча, рэвю-агляды, цырк.

Уладзімір Аляксандравіч Арлоў - рэжысёр адзінага беларускага тэлевізійнага серыяла неверагоднага маштабу і глыбіні - "Пракляты ўтульны дом"

Падчас творчага вечара 12 ліпеня 2023 года Уладзімір Арлоў узгадае пра сустрэчу з Якубам Коласам, як праходзілі здымкі, раскажа аб сваёй працы ў якасці рэжысёра і аб тым, які галоўны вопыт ён вынес са зносін з легендамі беларускага і савецкага кіно. Акрамя ўсяго Уладзімір Аляксандравіч прэзентуе сваю кнігу, што пабачыла свет у гэтым годзе “Таямніцы багемнага віру”.

Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.

 

 

Кошт уваходнага білета – 3 рублі.

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by