background

Карысная інфармацыя

24.09.2020

  • Карысная інфармацыя

Кампанія «Remmers» на працягу доўгіх гадоў з'яўляецца бездакорным лідэрам на рынку па вытворчасці матэрыялаў будаўнічай хіміі. Яна непасрэдна спецыялізуецца на выпуску прэпаратаў, якія прызначаны для абароны, захавання, рамонту, рэстаўрацыі. «Remmers» - брэнд, які працуе на сумленне і на сваё імя.

Кампанія супрацоўнічае з шэрагам арганізацый і ўстаноў па пытаннях абароны і кансервацыі помнікаў, у тым ліку і з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, які выказвае шчырую падзяку Remmers Belarus і ООО "Инжелит" за прадастаўленыя прэпараты для правядзення антысэптычных і  антымікалагічных мерапрыемстваў на аб'ектах філіяла музея на радзіме Якуба Коласа.