background

"Вясна. Раманс. Каханне." - Канцэрт Віктара Шабуні

05.03.2020

Сённяшні вечар быў проста чароўным! У Доме-музеі Якуба Коласа прайшоў надзвычай душэўны і кранальны канцэрт. З праграмай «Вясна. Раманс. Каханне» ў вялікай гасцёўні музея выступіў вядомы артыст Віктар Шабуня.

  • "Вясна. Раманс. Каханне." - Канцэрт Віктара Шабуні
  • "Вясна. Раманс. Каханне." - Канцэрт Віктара Шабуні

У зале яблыку няма было дзе ўпасці — аншлаг! Гледачы ў захапленні слухалі старадаўнія і сучасныя рамансы,беларускія песні,нават хорам падпавялі Віктару!

А пасля канцэрта спявак раздаў дзясяткі аўтографаў з цёплымі пажаданнямі! Чакаем новых творчых сустрэч!