background

Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»

18.02.2020

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа быў незвычайны дзень. Тут праходзілі здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў». У галоўных ролях здымаюцца суперпрафесіяналы: народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў, Ала Проліч, вядомы малады акцёр Максім Сапрыкін…

  • Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»
  • Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»
  • Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»

Плануецца, што 4-серыйная карціна выйдзе на экраны ў наступным годзе.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях: гэта гісторыя пра чалавека, які сышоў на фронт 87-гадовым старым (гэтую ролю выконвае Арыстарх Ліванаў). За плячыма ў яго была падрыхтоўка замаху на Аляксандра II, царскія турмы. А наперадзе — акопы, кулі, кроў і гібель таварышаў, жыцці якіх на вайне становяцца даражэй, чым ўласная … Мікалай Аляксандравіч Марозаў — асоба гістарычная. Яго прысудзілі да пажыццёвай катаргі, каля трыццаці гадоў ён правёў у царскіх турмах. За час зняволення ён вывучыў адзінаццаць моў, напісаў мноства навуковых прац па хіміі, фізіцы, матэматыцы, астраноміі, філасофіі, авіяцыі, палітэканоміі і, цалкам прысвяціўшы сябе навуцы, пачаў рыхтаваць да друку свае працы.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Аляксандравіч сустрэў ужо глыбокім старым. Аднак, калі зразумеў, што патрэбен Радзіме, адправіўся добраахвотнікам на фронт. На той момант яму як раз споўнілася 87 гадоў…