Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

No cookies to display.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

No cookies to display.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

No cookies to display.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

No cookies to display.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

No cookies to display.

Для людзей са слабым зрокам

Навукова-асветніцкая

За доўгія гады існавання Дом Коласа стаў цэнтрам беларускай культуры, тут, як і пры жыцці паэта, заўсёды мнагалюдна: адбываюцца цікавыя сустрэчы з вядомымі людзьмі, а таксама літаратурныя святы, музычныя імпрэзы, тэатралізаваныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, інтэрактыўныя квэсты.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа імкнуцца зрабіць Дом-музей песняра гасцінным і цікавым для наведвальнікаў усіх узроставых катэгорый і запатрабаванняў. Таму для гасцей ладзяцца музейна-адукацыйныя, інклюзіўныя, забаўляльна-інтэрактыўныя праекты, якія праходзяць ў сценах музея і на мемарыяльнай сядзібе, маюць свой непаўторны стыль, знаёмяць публіку з багаццем беларускай культуры і літаратуры, творчасцю і жыццёвым шляхам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Тут клапатліва захоўваецца дух часу Асобы.

Сустрэчы з творчай моладдзю Беларусі адбываюцца ў межах праекта «На Акадэмічнай».

Варта адзначыць з’яўленне ў музейнай афішы фестывалю дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды», які праводзіцца кожны сезон. Разам з музеем арганізатарамі праекта выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска, Выдавецкі дом «Звязда», кнігарня «Акадэмічная кніга». У праграме фестывалю — сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніг, якія толькі што ўбачылі свет у розных дзяржаўных выдавецтвах краіны, конкурсы, гульні, музейна-педагагічныя заняткі.

Для наведвальнікаў рознага ўзросту праводзяцца мерапрыемствы літаратурнага клуба «ЛІТ.ЧЫТ.», прымеркаваныя да юбілеяў вядомых літаратараў, творчых асоб, навукоўцаў, дзеячаў мастацтваў нашай краіны і замежжа. Традыцыйнымі сталі і прэзентацыі літаратурных навінак.

Падчас «Літаратурнага чаявання» адбываюцца гутаркі цікаўных, дапытлівых, неабыякавых да чытання людзей.

Творчая лабараторыя «Тэатр + музей» запрашае аматараў тэатральнага мастацтва на эксклюзіўныя спектаклі ў музеі.

Запамінальныя сустрэчы ў Доме Коласа пад назвай «Простыя словы» запрашаюць на нясумныя лекцыі, дзе вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, творцы дзеляцца з наведвальнікамі сваім досведам, распавядаюць пра прафесійны альбо творчы шлях.

Свята і навуковая канферэнцыя «Каласавіны», прымеркаваныя да дня нараджэння Якуба Коласа, якія праводзяцца ў музеі і на філіяле «Мікалаеўшчына» з 1985 года, з кожным годам пашыраюць свае межы, набываюць новыя формы ўшанавання памяці песняра.

Спецыфіка літаратурнага музея заключаецца ў тым, што ён патрабуе дастаткова падрыхтаванага наведвальніка. Таму такая форма работы з аўдыторыяй, як экскурсія застаецца вельмі важнай у музеі Якуба Коласа. Тут праводзяцца як аглядавыя экскурсіі, так і тэматычныя, прысвечаныя розным перыядам жыцця творцы, акцэнт у якіх робіцца на малазнаёмых старонках біяграфіі пісьменніка. Вялікую эмацыйную рэакцыю, асабліва ў школьнікаў, выклікае мемарыяльная частка другога паверха музея, дзе можна ўбачыць шмат рэчаў, якія належалі сям’і Міцкевічаў.

Музейная лекцыя для школьнікаў — гэта не проста расповед пра жыццё слыннага нацыянальнага паэта, а ілюстрацыя творчага шляху і пакручастага лёсу Канстанціна Міцкевіча з дэманстрацыяй фондавых матэрыялаў: копій рукапісаў вершаў і пісем, фотаздымкаў розных гадоў, асабістых рэчаў і інш. Цыкл лекцыйных заняткаў, прысвечаных творчасці і асноўным вехам жыцця класіка, уключае шэраг тэм: «Малавядомыя факты біяграфіі Якуба Коласа», «Паэма Новая зямля: творчая гісторыя твора, вобразы і прататыпы», «Творчы лёс паэмы Якуба Коласа Сымон-музыка”», «Трылогія На ростанях: гісторыя напісання і прататыпы». Праз прызму асабістых рэчаў і жыццёвых захапленняў можна пазнаёміцца з вядомым творцам падчас занятку пад назвай «Хто такі Якуб Колас». Лекцыя дае магчымасць уявіць усю шматграннасць асобы пісьменніка, а таксама даведацца пра звычкі і характар, інтарэсы, адкрыўшы для сябе амаль невядомы бок жыцця Канстанціна Міцкевіча. Спробай выйсці на аўдыторыю малодшага школьнага ўзросту з’яўляецца лекцыйны занятак-віктарына «Вось што, дзеткі, мае краскі…», пабудаваны на аснове твораў Коласа для дзяцей.

Частка заняткаў прызначана выключна для дарослай аўдыторыі, у іх асвятляюцца жыццёвыя моманты біяграфіі, што знаёмы вельмі абмежаванай колькасці людзей: «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Якуба Коласа», «Мой мілы друг, мая святыня…» (пра жонку Якуба Коласа).

Адукацыя з’яўляецца адным з асноўных відаў дзейнасці музея разам з захаваннем, вывучэннем і экспанаваннем музейных прадметаў. У розныя гады сталі знакавымі адукацыйныя праекты: «Крочым у школу разам з Коласам», «Музей у валізцы», «Канікулы ў музеі Якуба Коласа». Напярэдадні новага вучэбнага года альбо ў першыя яго дні праводзіцца «Пасвячэнне ў першакласнікі».

Музейна-педагагічны занятак «Пішу як Колас» (цікавыя факты з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі, каліграфічнае пісанне пяром, падпісанне паштоўкі);

Музейна-педагагічны занятак «Гэта — наша насценгазета» (знаёмства з гісторыяй друку, калектыўнае «выданне» ўласнай насценгазеты);

Музейна-педагагічны занятак «А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца» (падчас занятку дзеці становяцца сапраўднымі вучнямі школ ХІХ стагоддзя).

Падыходы да музейнай педагогікі, экспазіцыі і экспанатаў змяняюцца. Цяпер музейнымі супрацоўнікамі часта выкарыстоўваюцца такія формы работы як мультымедыйная прэзентацыя ці музейны тэатр. Для маленькіх гасцей музея даволі паспяхова арганізуюцца тэатралізаваныя лялечныя прадстаўленні ў музейным тэатры.

Вынікам пошуку новых форм і метадаў камунікацыі з аўдыторыяй сталася правядзенне квэстаў. Для рознаўзроставай аўдыторыі распрацавана гульня «Таямніцы Дома Песняра», якая перадае атмасферу і дух музея.

Начная квэст-экскурсія «Музей навобмацак».

Інтэрактыўная гульня «Я — Міністр грыбной гаспадаркі» (занятак праходзіць у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды пра грыбны свет беларускіх лясоў, а таксама пашыраюць кругагляд, даведваюцца, чаму Якуб Колас лічыў сябе міністрам грыбной гаспадаркі).

Важнасць для музея ўяўляе яшчэ і прысядзібны ўчастак, які дадаткова прыцягвае жадаючых адпачыць у час такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, «Ноч музеяў», калі ў розных частках тэрыторыі праводзяцца канцэрты, майстар-класы і гульні разнастайнай тэматыкі.

Святочныя мерапрыемствы падчас сямейных урачыстасцей: «У дзень вяселля — у музей!»; «Мой самы лепшы Дзень» (Дзень нараджэння ў музеі).

Плануючы праекты Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, супрацоўнікі ўлічваюць наступныя акалічнасці: гэта адзіны пісьменніцкі дом-сядзіба ў Мінску; ён мае агульнанацыянальны характар; музей выяўляе, даследуе, збірае і захоўвае большасць з існуючых дзе-небудзь пісьмовых і матэрыяльных крыніц па жыццяпісе і творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, якіх няўмольна становіцца ўсё менш па аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынах; музей адметны наяўнасцю філіяла на радзіме паэта ў Стаўбцоўскім раёне — адзінага захаванага і трох узноўленых музеефікаваных аб’ектаў нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны; музей з’яўляецца рэтранслятарам культурнай памяці беларускага народа.