☽Аўтарская экскурсія “Сны Якуба Коласа”.

07.05.2026


⛅️Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта. Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі.
‼️Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума.
✍️Запіс на экскурсію:
⏰19.30 – https://forms.gle/zCXQsrZCFNR7i3Sp8
⏰20.00 – https://forms.gle/2E79qC8RxEBSwMS18
⏰20.30 – https://forms.gle/TSK41pau1ZQAAige9