🎓 Воз навукі: як вучыліся 150 гадоў таму?

28.09.2026

У суботу, 3 кастрычніка, а 15:00, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музейны занятак з цыклу “Народны каляндар” — “Воз навукі”.

Ці ведаеце вы:
— якія існавалі школы 150 гадоў таму?
— ва што апраналіся вучні, ва што гулялі, якія інтарэсы мелі?
— якія школьныя прадметы і з’явы таго часу можна палічыць дзіўнымі?
— якую прафесію мог атрымаць просты селянін?
— што выкладаў Якуб Колас і ці любілі яго вучні?

Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце на лекцыі, а пасля зробіце рэдкую ляльку “Навум-грамацей”, якая сімвалізуе розум і спрытнасць.

Вас чакае:
📖 лекцыя пра адукацыю часоў Расійскай імперыі і пра Якуба Коласа як педагога;
🧵 незвычайны майстар-клас па стварэнню абярэга для вучняў (і дарослых!) — лялькі “Навум-грамацей” з берасцяной граматай;
🏡 агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас.

📍 Мінск, вул. Акадэмічная, 5
🗓 03.10
⏰15:00
💰 Кошт удзелу — 20 руб. (ніткі, тканіна, стужкі, кардон, бярэсце і ўпрыгожванні для лялькі ўваходзяць у кошт)

❗️Запіс па спасылцы https://forms.gle/MSsCDHdtYEaCDBYs9

Далучайцеся — будзе цікава і дзецям, і дарослым! ✨