Жнівеньскі дзень год корміць

05.08.2026

🌾 “Жнівеньскі дзень год корміць” – запрашаем на майстар-клас “Млынарка”!

15 жніўня а 14:00 Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (Мінск, вул. Акадэмічная, 5) чакае ўсіх, каму блізкая народная культура, традыцыі і рукатворная сіла абярэгаў.

Гэты майстар-клас праходзіць у межах унікальнай выстаўкі “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”, якая раскрывае свет беларускіх абярэгаў – ад старажытных вераванняў да сённяшняга дня.

У праграме:

🍃 творчы майстар-клас па стварэнні лялькі “Млынарка” – сімвала дабрабыту і ўрадлівасці. Пад кіраўніцтвам майстра вы зробіце свой уласны абярэг з натуральных матэрыялаў;

🏛️ куратарская экскурсія па выстаўцы – пачуеце займальныя гісторыі пра тое, як нашы продкі абаранялі свае дамы і сем’і;

📖 наведванне дома-музея Якуба Коласа – дакраніцеся да прасторы, дзе жыў і ствараў беларускі песняр.

Кошт удзелу – 15 рублёў. Усе матэрыялы (тканіна, стужкі, калоссе, дэкор) ужо ўключаны.

❗️ Колькасць месцаў абмежаваная – таму абавязкова зарэгіструйцеся загадзя!

📌 Запіс па спасылцы: https://forms.gle/bkfu79FQgaNUELyY9

Прыходзьце – будзем разам ствараць і захоўваць цяпло традыцый. Чакаем вас! ❤️