🏙 Гісторыя сівога Мінска: майстар-клас і лекцыя 🍂
29.10.2026
У лістападзе музей Якуба Коласа запрашае аматараў творчасці, гісторыі і народнай культуры на асаблівую сустрэчу, прысвечаную роднаму гораду.
Прапануем вам спалучыць прыемнае з карысным і пагрузіцца ў атмасферу старажытнага Мінска!
✨ Вас чакае:
▪️ Незвычайны майстар-клас па стварэнню ўпрыгожвання для інтэр’ера “Акенца шчасця”. Вы навучыцеся гарманічна спалучаць сухацветы, мініяцюры з пап’е-машэ і рэтра-фотаздымкі Мінска, каб стварыць унікальны аб’ект, які будзе захоўваць гісторыю ў вашым доме.
▪️ Пазнавальная лекцыя, прысвечаная нашаму гораду і яго цікавым, а часам і малавядомым фактам.
▪️ Агляд дома, у якім жыў і ствараў вялікі паэт Якуб Колас.
📅 Калі: 7 лістапада (07.11)
🕑 Час: 14:00
💰 Кошт удзелу: 15 рублёў
📍 Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
❗️ Абавязковы папярэдні запіс! Колькасць месцаў абмежаваная.
📌 Запісацца можна па спасылцы: https://forms.gle/6ZHuPiE38e4JhDYg8
З А П Р А Ш А Е М ! Прыходзьце ствараць прыгажосць і адкрываць Мінск па-новаму. ❤️