Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання

15.07.2026

16 ліпеня 2026 года ў 17.00 у музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”, прысвечаная такому феномену беларускай культуры як абярэг.
Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і з’яўляюцца своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага ці прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл.
На выстаўцы прадстаўлены 8 комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс ўяўляе сабой шэраг экспанатаў, якія разам ствараюць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасаблене ролі апатрапея ў культуры беларусаў