Чалавек з крылатай фантазіяй
08.07.2026
Якуб Колас і Янка Маўр – выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры, настаўнікі, сябры і сваякі!!! Іх знаёмству і стасункам прысвечана чарговая літаратурная сустрэча. А правядзе яе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра – Марыя Міцкевіч.
Падчас імпрэзы Вы:
– Даведаецеся пра знаёмства, сяброўства і ліставанне пісьменнікаў, пра іх псеўданімы.
– Убачыце мемарыяльныя рэчы з сямейнага архіва нашчадкаў Янкі Маўра і пачуеце цікавыя гісторыі, з німі звязаныя: падарункі ад эсперантыстаў, падарункі Янкі Маўра членам яго сям’і, кнігі з аўтографамі…
– Даведаецеся якім нялёгкім было жыццё Янкі Маўра і колькі разоў ён стаяў на грані паміж жыццём і смерцю.
– Паспрабуеце крушон – французскі дэсертны напой, зроблены па сямейным рэцэпце. На 70-годдзе з дня нараджэння Янка Маўр падарыў свайму сябру Якубу Коласу набор для крушону.
– Пачуеце вершы-прысвячэнні Янку Маўру, смешныя сямейныя гісторыі.
– Пагуляеце ў квіз-гульню па творах Янкі Маўра і краінах, якія ён з такой дакладнасцю апісваў. Пераможцы атрымаюць прызы – такія ж самыя, як некалі дарыў Якуб Колас сваім сябрам.
Будзе цікава і займальна.
📅 Дата: 15.07.2026
🕒 Час: 18:00
📍 Мінск, Акадэмічная, 5
👛 30р.
Не прапусціце! Колькасць месцаў абмежавана.
Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы https://forms.gle/FZr1sqvGz4XmgUsu8.