Чароўнае ў чароўным

07.03.2026

8 сакавіка – ваш дзень у музеі!
Дарагія жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі!

Музей Якуба Коласа запрашае вас адсвяткаваць Міжнародны жаночы дзень у атмасферы паэзіі, мудрасці і цеплыні.

8 Сакавіка для вас музейная акцыя “Чароўнае ў чароўным”:
бясплатны ўваход для ўсіх прадстаўніц прыгожага полу.

Прыходзьце самі, з сяброўкамі, з дочкамі ці мамамі. Няхай гэты дзень будзе напоўнены натхненнем і прыгожымі момантамі!
Чакаем вас 8 сакавіка з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.
Экскурсія – 10 рублёў.