Час народнай творчасці. Музейная ноч 2025
06.05.2025
Працягнем музейную ноч 2025 “Часам народнай творчасці”.
15.00 – майстар-клас па вырабе цукерак па матывах “Новай Зямлі”.
Унікальны майстар-клас, прысвечаны стварэнню смачных і карысных цукерак, натхнёных паэмай Якуба Коласа “Новая зямля”. Гэты літаратурны шэдэўр не толькі зацягвае нас у свет беларускай прыроды і культуры, але і нагадвае аб важнасці гармоніі з навакольным светам. У нашым майстар-класе мы пастараемся перадаць гэтую ідэю праз кулінарыю.
15.20 – пляцоўка беларускіх традыцыйных танцаў з фальклорным клубам “Лявоніха”.
У праграме: майстар-клас па танцах лявоніха, субота, падыспань, кракавяк, карапет; супольнае выкананне полькі, вальса, абэрка і іншых танцаў;
жывая музыка.
16.20 – майстар-клас па традыцыйных беларускіх спевах.
Выдатная магчымасць пагрузіцца ў багатую культуру і музычную спадчыну Беларусі, а таксама навучыцца выконваць народныя песні, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
17 мая 2025
Музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная 5)
Агульны квіток музейнай ночы – 10 рублёў.