Час ведаў у доме Коласа
19.08.2026
У першыя дні верасня музей запрашае да сабе ў госці на майстар-класы, квэсты, экскурсіі.
Для розных узростаў – свае праграмы:
Квэсты і гульні (5 руб./чал.):
- «Таямніцы дома Песняра» (5–11 класы) – адказвайце на пытанні і знаёміцеся з экспазіцыяй і фактамі з жыцця Коласа.
- «Я – Міністр грыбной гаспадаркі» (1–5 класы) – займальная гульня пра грыбы Беларусі і чаму паэт лічыў сябе іх міністрам.
- «Псеўданімы Коласа» (1–4 класы) – рэбусы і гульня, каб даведацца пра творчыя псеўданімы класіка.
Майстар-класы з лекцыямі (10 руб./чал.):
- “Асілкі зямлі беларускай” – лекцыя пра млыны + лялька «Млынарка».
- “Святло традыцый” – гісторыя елачных цацак і лялька «Калядная каза».
- “Нязгаснае святло продкаў” – пра батлейку і «Калядны анёл».
- “Сонечны конь” – гісторыя прыручэння каня, міфалогія і лялька-абярэг.
- “На шчасце, на долю…” – пра каханне і вясельныя абрады + лялька «Неразлучнікі».
- “Вясна, вясна жаданая!” – вясна ў славянскай культуры і паэзіі Коласа + «Птушка шчасця».
- “Здароваму ўсё здорава” – медыцына ў гісторыі Беларусі + лялька «На здароўе».
- “Акенца шчасця” – фларыстычны сувенір з галін дрэва для летняга настрою.
Экскурсіі па экспазіцыі музея – штодня!
Для школьнікаў: уваход – 4 руб. з чалавека + экскурсійнае абслугоўванне – 10 руб. з групы.
Важна: Папярэдні запіс абавязковы. Заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек. Час правядзення абмяркоўваецца.
Даведкі і запіс:
270-17-02 | +375 29 284 17 02