Часовая экспазіцыя “Вызваленне Беларусі”
26.09.2024Часовая экспазіцыя “Вызваленне Беларусі”, падрыхтаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным музеем гісторы беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, адкрываецца сёння ў павільёне нумар 18 ВДНГ, у выставачна-гандлёвым цэнтры Рэспублікі Беларусь у Маскве.
Госці даведаюцца аб жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Фігуры пісьменнікаў будуць прадстаўлены і праз прызму іх творчай дзейнасці ў час Вялікай Айчыннай вайны. Заклікі Якуба Коласа і Янкі Купалы былі часткай агітацыі ў цяжкія ваенныя гады. Іх друкавалі на ўлётках, публікавалі ў газетах-плакатах, на старонках партызанскіх часопісаў. Праект музея гісторыі беларускай літаратуры “Крывёю сэрца” атрымаў сваю назву ад аднайменнага зборніка вершаў беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас ваеннага ліхалецця беларускія літаратары апынуліся ў розных абставінах: нехта застаўся на акупаванай тэрыторыі, нехта на момант пачатку вайны ўжо служыў у арміі ці быў мабілізаваны ў першыя ж дні; іншыя аказаліся ў эвакуацыі зусім далёка ад беларускіх зямель. Імёны беларускіх пісьменнікаў навечна ўпісаны ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб іх барацьбе – галоўны запавет, які павінен служыць прыкладам нашчадкам.
Першыя госці на экспазіцыі ў ВДНГ – дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў і калегі з Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля