Часовая экспазіцыя з музейных фондаў “Годны Народны”.

05.02.2026

🏛4 лютага 2026 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя з музейных фондаў “Годны Народны”.


Якуб Колас — адна з найбольш значных постацей беларускай літаратуры, чые творы сталі сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці і культурнай спадчыны. У 1926 годзе яму было нададзена ганаровае званне Народнага паэта Беларусі, што стала прызнаннем яго ўнёску ў развіццё беларускай мовы і літаратуры. Гэтая падзея не толькі адзначыла яго творчы шлях, але і падкрэсліла важнасць яго слова для беларускага народа. Сёлета мы адзначаем стогадовы юбілей з моманту надання Якубу Коласу годнасці народнага паэта і адкрываем цыкл часовых экспазіцый “Годны народны”.

Кожны месяц прыхільнікі таленту класіка змогуць азнаёміцца з новай старонкай жыцця Якуба Коласа.