Часовая экспазіцыя жывапісу Васіля Зянько “Паэзія кропак… Якуб Колас”
13.10.2026
16 кастрычніка 2026 года а 18-й ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя жывапісу Васіля Зянько “Паэзія кропак… Якуб Колас”.
Дзесяць жывапісных твораў Васіля Зянько, створаных у 2025 годзе паводле вершаў Якуба Коласа, складаюцца ў цэласны свет, дзе прырода гаворыць мовай чалавечых пачуццяў. Самотны арол, схіленая вярбіна і раскідзісты дуб, кветкі, адзінокі колас, муха-сіраціна і рак-вусач – не проста вобразы роднага краю. У кожным з іх – свой рытм жыцця: чаканне і расстанне, памяць і адзінота, крохкасць і стойкасць. Побач – вялікае і малое, тое, што ўзносіцца ў неба, і тое, што трымаецца зямлі. Коласаўская прырода ў гэтых працах – не фон, а прастора, у якой чалавечае перажыванне набывае бачную форму.
Экспазіцыя запрашае не столькі паслядоўна «прачытваць» вершы, колькі ўслухоўвацца ў іх вобразны рытм: заўважаць, як прыродная дэталь становіцца пачуццём, а паэтычнае слова – колерам, контурам і рэльефам.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!!!