Дзень памяці Якуба Коласа
12.08.2025
13 жніўня у 13:20, у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках адбудзецца ўскладанне кветак да магілы Песняра.
69 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). У тыя дні здавалася, што разам з ім сыходзіць у мінулае цэлая эпоха. Аднак, дзень памяці Песняра і сёння збірае ў доме-музеі і на Вайсковых могілках прыхільнікаў яго творчай спадчыны.
У 16:00 у музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная 5) гасцей музея чакае памятны канцэрт ад калектываў народнай творчасці Стаўбцоўшчыны.
Уваход вольны.
У 18:00 адбудзецца сустрэча “Сур’езная размова” з унукам Якуба Коласа Андрэем Данілавічам Міцкевічам.
Цягам сустрэчы мы “пагартаем “Андрэяў каляндар”, пройдземся старонкамі гісторыі, пачуем унікальныя ўспаміны Андрэя Данілавіча пра дзеда.
Кошт сустрэчы – 20 рублёў. Папярэдні запіс на сустрэчу абавязковы!
Шчыра запрашаем далучыцца да Дня памяці народнага паэта Беларусі..