Дзень роднай мовы. Батлейка “Дом з Марамі”
11.02.2025
Дзень роднай мовы ў музеі Якуба Коласа!
21 лютага у 11:00 запрашаем школьнікаў, каб адсвяткаваць дзень роднай мовы ў музеі класіка разам з сучаснай батлейкай “Дом з Марамі”!
Пагутарым на роднай мове, даведаемся пра гісторыю развіцця беларускага тэатра і пра яго ўплыў на нашу культуру.
А яшчэ пагрузімся ў атмасферу чараўніцтва і творчасці! Бліжэй пазнаёмімся з сучаснай батлейкай – чароўным куфарам, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ён паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя.
Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр “Дом з Марамі” актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Захапляльныя прадстаўленни не пакінуць абыякавым ніводнага гледача!
21 лютага, 11:00
г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Кошт – 10 руб.
Запісацца можна як арганізаванай групай, так і асобна!
Запіс у інстаграме музея або па тэлефонах: 8(017) 270-17-02, 8(029) 284-17-02, 8(029) 860-87-39
Давайце святкаваць дзень роднай мовы разам у сценах дома Якуба Коласа!