Дзіцячы курс “Музей чаго заўгодна»
26.02.2025
Запрашаем юных калекцыянераў ад 6 да 12 гадоў на курс займальных заняткаў у музеі! Тут дзеці ператвораць свае скарбы — каменьчыкі, цацкі, малюнкі ці нават бабуліны гузікі — ва ўнікальныя музейныя экспанаты!
Што чакае ўдзельнікаў?
Створым свой музей – ад ідэі да ўвасаблення!
Навучымся сістэматызаваць калекцыі і ператвараць хаос у захапляльныя гісторыі.
Распрацуем аўтарскую экскурсію – дзеці стануць гідамі па сваім хатняму музею!
Даведаемся сакрэты сусветных музеяў – як захоўваюць экспанаты, ствараюць выставы і здзіўляюць наведвальнікаў.
Прэзентуем свае праекты – фінальны паказ для бацькоў і сяброў!
Чаму гэта крута?
Развіваем крэатыўнасць – вучым бачыць незвычайнае ў звычайным.
Трэніруем крытычнае мысленне – як злучыць разрозненыя рэчы ў адзіную гісторыю.
Прапампоўваем навыкі – ад прамоўніцкага майстэрства да асноў дызайну.
Натхняемся атмасферай – заняткі праходзяць у сценах дзеючага музея!
5 заняткаў па 1,5 гадзіны + яркая прэзентацыя!
Кожную суботу ў 11:00. Першы занятак ужо 22 сакавіка!
6–12 гадоў.
100 рублёў за ўвесь курс.
вул. Акадэмічная, 5
Дайце дзіцяці шанец стаць куратарам, дызайнерам і экскурсаводам – усё ў адным!
Запісвайцеся зараз – месцы абмежаваныя!
Запіс абавязковы: https://forms.gle/2TqHAVgtRdJJSXGU8