Дзіцячы МК па сталоваму этыкету. Музейная ноч 2025
06.05.2025
У рамках культурнага часу музейнай ночы 17 мая ў 16:00 запрашаем дзяцей 8-12 гадоў на ўнікальны майстар-клас па сталоваму этыкету, які пройдзе ў доме паэта — у мемарыяльнай сталовай, дзе сям’я Якуба Коласа любіла збірацца разам і бавіць час!
На нашым занятку ў гульнявой форме дзеці даведаюцца:
• Асновы ветлівых паводзін за сталом;
• Правілы сервіроўкі і карыстання сталовымі прыборамі;
• Як паводзіць сябе падчас ежы і яшчэ шмат цікавага і карыснага!
Рабят чакае незабыўны вопыт у атмасферы, прасякнутай гісторыяй i цяплом сямейных традыцый!
Асобны кошт – 15 рублёў
Колькасць месцаў вельмі абмежавана! Група да 8 чалавек!
Запіс ажыццяўляецца па спасылцы docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeHq-0RXBgcAmoQdcVKRinmRclMpCepvyP2HYa5KpDBuBwlZA/viewform