Фестываль дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”
10.02.2025
28 лютага 2025 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца традыцыйны Фестываль дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”. Творчыя сустрэчы з маленькімі аматарамі літаратуры правядуць вядомыя пісьменнікі!
Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:
(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына):
10:00 творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
10:30 творчая сустрэча з пісьменніцай Наталляй Андрасюк;
11:15 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Залескай;
12:15 творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус;
13:00 творчая сустрэча з пісьменніцай Аленай Басікірскай;
14:00 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
15:00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Інтэрактыўныя пляцоўкі:
– інтэрактыўныя пляцоўкі цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк;
– тэматычныя майстар-класы;
– інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
– тэматычныя фотазоны, пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
– кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”.
Уваходны білет на фестываль – 7,00 руб.
(кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!)
Сустракаемся 28 лютага ў музеі Якуба Коласа!
г. Мінск, вул. Акадэмічная 5.