Фестываль дзіцячай літаратуры “Гуляй, зіма, твая часіна!”
18.11.2025
27 лістапада 2025 года запрашаем на фестываль дзіцячай літаратуры “Гуляй, зіма, твая часіна!”.
10.00 адкрыццё фестываля і творчая сустрэча з пісьменнікам Алесем Карлюкевічам;
11.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Наталляй Андрасюк;
12.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Валянцінай Драбышэўскай;
13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Міхаілам Пазняковым;
14.00 творчая сустрэча з унучкай Якуба Коласа Марыяй Міцкевіч;
15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Інтэрактыўныя пляцоўкі (першы паверх, экспазіцыйныя залы музея):
-Тэматычныя майстар-класы;
-Інтэрактыўная пляцоўка цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк;
-Інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы ад музея Якуба Коласа;
-Пазлы, прагляд беларускамоўных мультфільмаў;
-Інтэратэрактыўная пляцоўка ад Белкартаграфіі.
-Уваходны білет – 7 рублёў (кожнаму наведвальніку ў падарунак кніга!).
Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!
Папярэдні запіс па нумары тэлефона (017) 270-17-02