Гуканне вясны
08.04.2025
22 сакавіка 2025 года прапануем разам гукаць вясну на сядзібе музея Якуба Коласа.
З дапамогай фальклорнага ансамбля “Млынок” мы пазнаёмімся з традыцыяй гукання вясны, навучымся веснавым спевам, танцам і, канешне, гульням; пад пільным наглядам мастачкі Настассі Балыш адчаканім сапраўдных птушак-веснавушак.
Чакаем вас у 14.00 у музеі Якуба Коласа (Мінск, Акадэмічная, 5)