Інтэрактыўная праграма “Назад у Сярэднявечча”. Музейная ноч 2025
06.05.2025
Працягваем знаёмства з дзіцячай праграмай музейнай ночы 2025
17 мая з 14:00 да 16:00 нас чакае інтэрактыўная праграма “Назад у Сярэднявечча” ад студыі “Бусы”
14:00 – майстэрня з тэатрам “Бусы” ў стылі сярэднявечча. Разам з бацькамі мы зробім галаўныя ўборы з тканіны і вэлюму для юных прынцэс, а для маладых людзей – шлемы ў стылі вікінгаў
15:00 – усіх юных герояў чакае Вялікая касцюміраваная гульня з заданнямі і выпрабаваннямі! Пройдзем ваду, агонь і медныя трубы! Здабудзем сакрэтную карты і самыя сапраўдныя скарбы
17 мая, 14:00-16:00
Музей Якуба Коласа (Акадэмічная 5)
Дзіцячы квіток – 15 рублёў, дарослы – 10 рублёў (агульны квіток музейнай ночы)
Праграма на рускай мове!
У гэты ж час на сядзібе музея будзе працаваць кантактны заапарк ад цэнтра дапамогі дзікім жывёлам “Сірын” гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” у якіх можна будзе прыняць удзел!
Колькасць месцаў на праграму абмежавана. Папярэдні запіс па спасылцы forms.gle/CkkymcFNeZviUPrh6
Тсс! Не разбудзіце дракона!