Інтэрактыўны спектакль “Леў і птушка”
15.08.2025
Самотны Леў больш за ўсё любіў працаваць у сваім садзе, вырошчваць памідоры і рыбачыць. Але аднойчы, звыклы ход жыцця парушае адна маленькая сустрэча, якая зменіць яго жыццё назаўжды.
Спектакль пра самае незвычайнае сяброўства. Аб тым, як трэба кахаць, клапаціцца, аберагаць і, калі прыйдзе час, здолець адпусціць…
Тэатр “Леў і Птушачка” прапануе пяшчотны і неверагодна кранальны спектакль для самых маленькіх гледачоў.
Інтэрактыўны спектакль паводле твора Мар’яны Дзюбюк “Леў і Птушка”
Падчас прадстаўлення мы ўсе разам:
Збяром ураджай на градцы Льва;
Павесялімся і сагрэемся пад зімовай завірухай;
Будзем лавіць сонечны зайчыкаў і саджаць іх на самую прыгожую яркую вясёлку;
Вырасцім самыя першыя вясновыя кветкі
Дапаможам Льву сабраць самыя смачныя саспелыя памідоры.
А самае галоўнае – вылечым Птушку і прасочым за дзіўным сяброўствам галоўных герояў!
23 жніўня ў 17:00
Узрост 0-6 гадоў
20 рублёў – дзіцёнак, 10 руб. – дарослы
Музей Якуба Коласа, г. Мінск, вул. Акадэмічная 5
Спектакль на рускай мове!
Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы: https://forms.gle/3GSseiBNoiqFVd6y8