Калядны цуд

17.12.2024

Каляды заўсёды былі адным з самых галоўных святаў для беларусаў. Па календары «старога стылю» Каляды адзначаюць у ноч перад Нараджэннем Божым. Гэтым святам скончваўся вялікі пост і з першай зоркай уся сям’я садзілася за святочны стол. Лічылася, што ўсе, хто ў гэты вечар сядзеў за адным сталом, увесь год будуць побач.

Як нашы продкі святкавалі адно з галоўных святаў? 23 снежня, на ўтульнай сустрэчы ў музеі Якуба Коласа мы даведаемся больш пра традыцыі і звычаі, паспрабуем сапраўдныя Калядныя стравы, згуляем у калядныя гульні і нават крыху паваражым..

 23 снежня, 18:00

20 руб.

 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5. Музей Якуба Коласа

!Патрэбна папярэдняя аплата!

!!Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы!!

https://forms.gle/rDMyT1hZK9ac9ECX8