Канцэрт Zvonku band
29.09.2025
На Акадэмічнай
Ёў, сябры! Хто хоча даведацца, што такое сапраўдны поп-панк па беларуску?
10 кастрычніка ў музей Якуба Коласа завітаюць Zvonku band з акустычнай праграмай “Арэлі”!
Zvonku аб’ядналіся з мэтай ствараць сучасную беларускую музыку, рабіць яе моднай, стылёвай, моладзевай. Музыкі ствараюць песні не толькі на сур’ёзныя тэмы, але і іранічныя драйвовыя трэкі!
Нас чакае сапраўдны драйв, неверагодная энергія і шчырыя, яскравыя эмоцыі.
Запісвайце:
10.10 у 19:00
Мінск, Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа
20 рублёў
Абавязковы запіс па спасылцы: https://forms.gle/BeKAbMnxBjEEn12Y9
Будзе горача!