Канікулы ў доме Коласа
10.02.2025
Цягам тыдня дадатковых канікул запрашаем на майстар-класы ад музея Якуба Коласа!
“Вось што, дзеткі, мае краскі…”: экскурсія па мемарыяльнай частцы музея і прагляд тэатралізаванага прадстаўлення па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа (уваходны квіток – 3,50 руб./чал., экскурсійнае абслугоўванне – 8 руб./група).
Музейна-педагагічны занятак “Тэатр бывае розным” (заняткі па маўленні, каардынацыі, тэатралізаванае прадстаўленне па беларускіх народных казках у апрацоўцы Якуба Коласа, для арганізаваных груп да 15 чалавек; кошт – 5руб./чал.);
Музейна-педагагічны занятак “Гэта – наша насценгазета” (знаёмства з гісторыяй друку, калектыўнае “выданне” ўласнай насценгазеты, для арганізаваных груп да 15 чалавек; кошт – 5руб./чал.);
Музейна-педагагічны занятак “А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца” (падчас занятка дзеці стануць сапраўднымі вучнямі школ 19 стагоддзя, для арганізаваных груп да 20 чалавек, уваходны квіток – 5,0руб./чал.);
Музейна-педагагічны занятак “Агу, вясна!” (экскурсія па сядзібнай тэрыторыі, знаёмства з традыцыямі гукання вясны, выраб птушак-вяснавушак, для арганізаваных груп да 20 чалавек; кошт – 5руб./чал.);
Музейна-педагагічны занятак “Сямейны альбом” (знаёмства з гісторыяй фотамастацтва, з сям’ёй Якуба Коласа, выразанне выцінанкі, для арганізаваных груп да 20 чалавек, уваходны квіток – 5,0руб./чал.)
Папярэдні запіс на заняткі абавязковы!!!
(017)2701702, (029)2841702