Казачныя чытанні
12.08.2025
Што будзе, калі да вельмі галоднага ваўка на абед прыйдзе маленькая авечка?
Ці можа ровар ператварыцца ў сапраўдны дом на колах?
Хочаце даведацца пра таямніцы матчынага кахання і цуды, якія можна выявіць, калі прыслухацца да свайго сэрца?
У аўторак 19 жніўня Марына і Анастасія запрашаюць усіх, хто любіць далікатныя і вясёлыя гісторыі, на казачныя музычныя чытанні
Казкі Стыва Смолмана, Квенціна Блэйка, Манро Ліфа, Астрыд Дэборд і Ганны Льенас прагучаць пад музыку І.С. Баха, Ж. Бізэ, А. Шнітке, Рычарда Лі і Д. Хісаісі, выкананую на раялі.
4+
Працягласць: 40 хвілін
Праграма на рускай мове
Кошт – 5 рублёў з чалавека
Папярэдні запіс па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSevqPn5mycsJW-0H-CfGmHE24TZTKm7vhz5iDRvPdoi7LdjXQ/viewform