Колас і коласоўцы

21.07.2026

🎭31 ліпеня 2026 года ў 17.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца мерапрыемства «Колас і коласаўцы» з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска.
🏛Мерапрыемства прымеркавана да 100-гадовага юбілею Коласаўскага тэатра і распавядзе пра багатую гісторыю супрацоўніцтва паэта і тэатра. Якуб Колас не толькі стаў адным з класікаў беларускай літаратуры, але і адыграў ключавую ролю ў станаўленні Віцебскага тэатра. Менавіта з яго п’есамі звязаны значны этап у гісторыі гэтай сцэны, якая ў 1944 годзе атрымала імя народнага песняра. .
Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра гісторыю ўзаемадзеяння Коласа з калектывам Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-2), які быў створаны ў 1926 годзе ў Віцебску, а таксама пра ўвасабленне твораў Якуба Коласа на сцэне тэатра імя Якуба Коласа ў сучаснасці.
🎭Сардэчна запрашаем усіх аматараў тэатральнага мастацтва і класічнай літаратуры!
 
👛Уваход па ўваходнаму білету ў музей  – 7 рублёў.