Купальская містэрыя

12.06.2026

20 чэрвеня а 15:00 запрашаем да нас на праглядбатлеечнага спяктакля “КУПАЛЬСКАЯ МІСТЭРЫЯ” ад нашых сяброў Арт-гурта “Церніца” і пагаварыць пра магічныя Купальскія зелкі.

Купалле – самае чароўнае свята. Казкі пра Куппалле не абышлі і батлейку. Нашых героеў чакаюць містычныя прыгоды, барацьба за свае каханне супраціў зла і пошукі Папараць-кветкі.

А якія яшчэ магічныя зёлкі шукалі на Купалле? З чаго плялі вяночкі, як варажылі? Даведаемся на нашай сустрэчы. Наведвальнікаў чакае майстар-клас “КУПАЛЬСКІ БУКЕТ”, дзе кожны ўдзельнік спазнае, як зрабіць моцны ахоўны абярэг з магічных Купальскі зёлак.

Чакаем усіх, хто любіць казкі і магію!

Папярэдняя рэгістрацыя і аплата па спасылцы https://forms.gle/oSq6ugxbv3B8rKyU6

Кошт квітка 15 рублёў

Дата 20.06.2026
Час 15.00
г.Мінск, Акадэмічная, 5