Куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі «Сын вялікага паэта»

26.02.2026

Паважаныя сябры і аматары творчасці Якуба Коласа! 4 сакавіка 2026 года ў 18.00 запрашаем Вас у гасцінны дом песняра на куратарскую экскурсію па часовай экспазіцыі «Сын вялікага паэта», створаную да 100-годдзя з дня нараджэння Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. Куратар выставачнага праекта – галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Міцкевіч раскажа Вам аб жыцці і творчасці малодшага сына Якуба Коласа, які праявіў сябе ў навуцы, спорце і літаратуры, прадставіць Вашай увазе:
🏆цікавыя матэрыялы з сямейнага архіва нашчадкаў песняра;
📸фотапартрэты Якуба Коласа, зробленыя яго сынам Міхасём Міцкевічам;
🎞архіўныя відэа выступленняў юбіляра аб жыцці і творчасці яго бацькі, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

🎟️кошт – 7 рублёў

❗️Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/Qzj8CAsJ81hir6P3A