Лекцыя “Ці ёсць жыццё на Марсе?”
12.12.202421 снежня 2024 года, а 15-й гадзіне ў межах сумеснага выставачнага праекта “Космас – наш!”, падрыхтаванага сумесна з Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Коласа НАН РБ, у музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя “Ці ёсць жыццё на Марсе?” ад супольнасці папулярызацыі навукі “Космас твой”.
Падчас сустрэчы вы даведаецеся ці ёсць жыццё на Марсе, што сучасная навука гаворыць пра экзапланеты, а таксама наведаеце выстаўку “Космас – наш”, прысвечаную творчасці Язэпа Драздовіча.
Чакаем вас 21 снежня, у 15.00. Уваход – 6,50 руб.