Лекцыя “Пасмяротная маска: мастацтва ці рытуал?”

12.08.2025

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны Музей Якуба Коласа ў межах часовай экспазіцыі “Жахлівая прыгажосць”, прысвечанай такому сваеасабліваму адгалінаванню скульптурнага партрэту як пасмяротная маска, на прыкладах пасмяротных выяў вядомых дзеячаў і, класікаў культуры Беларусі, арганізуе лекцыю мастацтвазнаўцы Таццяны Бембель на тэму “Пасмяротная маска: мастацтва ці рытуал?”


Мастацтва спакон вякоў было пасрэднікам паміж нябожчыкамі і светам жывых. Спробы захаваць навечна выгляд чалавека, што сышоў з жыцця, мелі розныя формы. Маска-злепак з твару была адным з асноўных метадаў фіксацыі аблічча на працягу стагоддзяў. Што змянілася зараз? Ці застанецца запатрабаваным гэтае спецыфічнае майстэрства хаця б як частка пэўнага рытуалу ўшанавання? Ці новы час прапануе зусім новыя тэхналогіі?

Запрашаем паглядзець выстаўку і паслухаць лекцыю 14 жніўня 2025 года ў 18.30 па адрасе вул. Акадэмічная, 5.
Даведкі па тэл.
+375 (17) 353-17-03