Лета разам з Якубам Коласам
30.06.2026
🏖️ Летнія канікулы ў Доме Коласа!
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў і іх бацькоў на захапляльныя адукацыйныя мерапрыемствы ў межах цыклу “Канікулы ў Доме Коласа”. Гэта выдатная магчымасць спалучыць адпачынак з пазнаннем гісторыі, культуры і традыцый Беларусі!
📚 Што чакае наведвальнікаў:
🎬 “Кінатэатр у гаражы” — агляд экспазіцыі пра аўтамабілі класіка, чарцяжы і макеты, а таксама прагляд фільма «Колас у Парыжы» (1935 год).
🐺 “Воўк-Дурань” — экскурсія па мемарыяльнай частцы і лялечнае прадстаўленне паводле твораў Якуба Коласа і народных казак (для 1–4 класаў).
📖 “А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца” — пагрузіцеся ў атмасферу школ ХІХ стагоддзя і станьце сапраўднымі вучнямі таго часу (для 1–4 класаў).
🍄 “Я — міністр грыбной гаспадаркі” — займальная гульня, якая пашырыць веды пра грыбны свет беларускіх лясоў (для 1–5 класаў).
✒️ “Пішу як Колас” — музейна-педагагічны занятак пра гісторыю пісання і друкарскіх машынак, а таксама спроба пісьма пяром (для 1–5 класаў).
👗 “Мода па-беларуску” — знаёмства з народнымі строямі розных рэгіёнаў і стварэнне ўласных эскізаў беларускага касцюма (для 3–6 класаў).
🕵️ “Псеўданімы Коласа” — у гульнявой форме рэбусаў даведайцеся пра творчыя псеўданімы паэта (для 1–4 класаў).
🌲 “Сябры лесу” — экскурсія па мемарыяльнай экспазіцыі, рэбусы і стварэнне арыгамі лясных жывёл (для 2–6 класаў).
🔍 Квэст “Таямніцы дома Песняра” — пастаянная экспазіцыя музея праз пытанні і пошук адказаў (для 5–11 класаў).
🎫 Кошт кожнага занятку — усяго 5 рублёў з чалавека.
Акрамя таго, штодня праводзяцца аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі музея:
· для школьнікаў уваходны білет — 4 руб.,
· экскурсійнае абслугоўванне з групы — 10 руб.
❗️ Важна: папярэдні запіс абавязковы, заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек.
📞 Запіс і даведкі па тэлефонах:
270-17-02 | +375 29 284 17 02
Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.