ЛіТ.ЧЫТ.

23.10.2024

28 кастрычніка 2024 года ў 17:00 у межах папулярызацыі беларускай літаратуры РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» разам з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем ім. Я. Коласа праводзіць творчую сустрэчу з літаратуразнаўцам, літаратурным крытыкам, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алінай Эдмундаўнай Сабуць.

Аліна Эдмундаўна — аўтар больш за 200 публікацый, у тым ліку раздзелаў акадэмічнага выдання «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя», вучэбных дапаможнікаў «Беларуская дзіцячая літаратура» (2008, 2016), вучэбна-метадычных дапаможнікаў «Беларуская літаратура ў кантэксцесусветнай» (2001), «Гісторыя беларускай літаратуры (пачатак ХХ стагоддя» (2002) і інш., манаграфіі «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў» (2022).

У Выдавецкім доме «Звязда» ў 2023 годзе была выдадзена кніга Аліны Сабуць «“Наперад ісці чалавеку гуманнаму…”: беларуская мастацкая публіцыстыка ХХ–ХХІ стагоддзяў».У выданні аналізуюцца публіцыстычныя творы класікаў і сучасных аўтараў беларускай літаратуры: Я. Коласа, З. Верас, Я. Купалы, М. Гарэцкага, Л. Клейнбарта, А. Лойкі, Д. Бічэль і іншых, — што выяўляе спецыфіку жанраў эсэ і нарыса ў айчыннай мастацкай публіцыстыцы. Характарызуецца адметнасць нацыянальнай мастацкай публіцыстыкі XX–XXI стст. праз дамінантныя канцэпты і мадэлі, жанрава-тэматычны дыяпазон, а таксама раскрыта тэндэнцыя да эсэізацыі ў айчынным і еўрапейскім публіцыстычным дыскурсе.

Падобныя мерапрыемствы стымулююць цікавасць чытача да культурнай і літаратурнай спадчыны, дапамагаюць бліжэй пазнаёміцца з аўтарамі, узмацняюць цікавасць да творчасці пісьменнікаў і падахвочваюць да далейшага знаёмства з іх творамі.