Літаратурнае чаяванне у межах Тыдня бацькоўскай любові

06.10.2025

Сябры, з нагоды цудоўнага свята – Дня маці, унучка Якуба Коласа зноў запрашае вас у дом Песняра, каб распавесці пра сямейныя традыцыі, паказаць фотаздымкі, падзяліцца сямейнымі гісторыямі і ўспамінамі пра сваю бабулю, любую жонку Якуба Коласа і захавальніцу сямейнага ачага – Марыю Дзмітрыеўну!

Аб творчасці Якуба Коласа, яго біяграфію мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі нашага музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў.

Што раскажа ўнучка пра шаноўнага дзеда і любімую бабулю? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? І шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.

15 кастрычніка ў 18.00

Кошт білета – 30 рублёў.

Папярэдні запіс па спасылцы абавязковы: https://forms.gle/muJuHZu7ALtyv2NcA