Літаратурнае чаяванне з унучкай Якуба Коласа
02.05.2025
Аб творчасці Якуба Коласа мы добра ведаем са школьнай праграмы. А вось сакрэты яго жыцця, характару і звычак ведаюць толькі родныя класіка і… наведвальнікі нашага музея, якія сустракаюцца з імі падчас музейных мерапрыемстваў.
Што раскажа ўнучка пра любімага і шаноўнага дзеда? Які характар быў у класіка беларускай літаратуры? Якія сямейныя традыцыі захоўвае сям’я да сённяшняга дня? І шмат іншых сакрэтаў вам раскажа падчас унікальнай экскурсіі-чаявання ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.
Па шматлікіх просьбах сустракаемся ў музеі Якуба Коласа 30 красавіка ў 18.00
Кошт білета – 30 рублёў.