Майстар-клас ад Валерыя Анiсенкi

30.01.2025

8 лютага ў 12:00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчая сустрэча ў фармаце майстар-класа з заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі вядомым акцёрам і рэжысёрам Валерыем Анісенкам.

Яго голас памятаюць радыёслухачы некалькіх пакаленняў. Яго спектаклі бачылі гледачы шматлікіх краін і гарадоў Яго вучні паспяхова твораць у тэатрах Беларусі і Расіі!

Рэжысёр, прафесар-педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, Нацыянальнай тэатральнай прэміі, Кавалер ордэна Францыска Скарыны!

Аб усім гэтым і шмат аб чым яшчэ пачуем 8 лютага ад Майстра − Валерыя Данілавіча Анісенкі на майстар-класе “Як зрабіць голас разумным”.

г. Мінск, вул. Акадэмічная 5, Музей Якуба Коласа.
Уваходны квіток у музей – 6,50 рублёў.
Шчыра запрашаем!