Майстар-клас па пісанцы
09.04.2025
Вялікдзень ужо на падыходзе, і мы пачынаем рыхтавацца да гэтага светлага свята!
У рамках музейнага праекта “Простыя рэчы” 16 красавіка ў 18:00 запрашаем вас на майстар-клас каб зрабіць уласную пісанку!
Пісанка – гэта не проста ўпрыгожанае яйка, гэта сапраўднае мастацтва, якое сімвалізуе абнаўленне і вясновае абуджэнне. На нашым майстар-класе вы даведаецеся аб традыцыях стварэння пісанак, навучыцеся выкарыстоўваць розныя тэхнікі роспісу і створыце ўнікальныя яйкі, якія стануць выдатным упрыгожаннем вашага велікоднага стала.
Кошт – 20 рублёў.
Колькасць месцаў абмежавана, таму абавязковы папярэдні запіс па спасылцы: https://forms.gle/W4r5Bu12ptfvmtGF8
Чакаем вас 16 красавіка ў музеі Якуба Коласа па адрасе: Мінск, вул. Акадэмічная 5.
Не выпусціце магчымасць пагрузіцца ў атмасферу свята і стварыць свае ўласныя шэдэўры!