Майстар-клас “Вясновая пісанка”
02.05.2025
Сябры! У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых, якія не паспелі патрапіць на майстар-класы, мы арганізуем яшчэ адзін дадатковы дзень майстар-класа па пісанцы!
У рамках музейнага праекта «Простыя рэчы» 22 красавіка ў 18:00 збіраем дадатковую групу на майстар-клас каб зрабіць уласную пісанку!
Пісанка – гэта не проста ўпрыгожанае яйка, гэта сапраўднае мастацтва, якое сімвалізуе абнаўленне і вясновае абуджэнне. Пісанкі, распісаныя старажытнымі ўзорамі, маюць вялікую сілу, служаць абярэгам на доўгія гады. Яны абараняюць дом і сям’ю, аберагаюць у дарозе, дапамагаюць выканаць жаданне, вылечваюць, напаўняюць жыццё радасцю і чароўнымі падзеямі!
На майстар класе мы вырабім старажытнаславянскі абярэг па ўсіх правілах абрадавага роспісу.
Ад 12 гадоў у сувязі са складаным тэхнічным працэсам
Кошт – 20 рублёў.