Майстар-класы для дзяцей и дарослых. Музейная ноч 2025
06.05.2025
Ну і канешне 17 мая ў дзіцячы час у нашай альтанцы будуць працаваць пляцоўкі з майстар-класамі, дзе дарослыя разам з дзецьмі змогуць карысна правесці час і забраць з сабой уласны твор на памяць
Яшчэ раз нагадаем дзіцячую праграму музейнай ночы 2025:
13.00 – 13.50 – інтэрактыўны спектакль «Поўны наперад!» ад тэатра “Леў і птушка” (4-8 гадоў)
Асобны кошт – 20,00 рублёў.
14.00 – 16.00 – інтэрактыўная праграма «Назад у Сярэднявечча» ад студыі “Бусы” (5-12 гадоў)
Асобны кошт – 15,00 рублёў.
13.00 – 15.00 – кантактны заапарк ад цэнтра дапамогі дзікім жывёлам «Сірын»
13.00 – 16.00 – гульня-квэст “У грыбы з дзядзькам Якубам” (кожную гадзіну)
Тым часам у альтанцы:
14.00 – 15.00 – майстар-клас па стварэнні значкоў з самазастывальнай гліны
15.00 – 16.00 – майстар-клас па маляванні ад мастачкі
Агульны квіток на музейную ноч – 10 рублёў.
Звярніце ўвагу, на некаторыя мерапрыемствы – асобны кошт!