Масленіца ў Смольні

20.02.2025

Каму таксама надакучыла зіма?

Прапануем сустрэць вясну весела, шумна і смачна, а дапамогуць нам у гэтым жывапісныя Коласаўскія мясціны!

1 сакавіка едзем святкаваць Масленіцу на філіял Мікалаеўшчына, у Смольню!

Нас чакае насычаная забаўляльная праграма: музычныя выступленні, майстар-класы па традыцыйнай ляльцы-мотанцы, батлейка, экскурсіі, ну вельмі смачныя масленічныя пачастункі і гарачая гарбата!

1 сакавіка, ад’езд ад музея ў 12:00, пачатак праграмы ў Смольні ў 14:00.
50 рублёў з чалавека (у кошт уваходзіць праезд на камфартабельным аўтобусе на філіял і назад, пачастункі, забаўляльная праграма і майстар-класы).

Калі вы вырашыце ехаць на сваім транспарце, кошт праграмы на філіяле – 30 рублёў.

Калі вы едзеце з намі з Мінска на аўтобусе, то каб замацаваць за вамі месца абавязковы папярэдні запіс і аплата. Запісацца можна па спасылцы: https://forms.gle/BLKnqNjTZZbsCHrH8

Колькасць месцаў абмежавана, таму паспявайце запісацца, каб сустрэць вясну весела і смачна.