Мелодыя жаночай душы
27.05.2026
Шаноўныя сябры!
Музей Якуба Коласа запрашае вас 11 чэрвеня, а 17:30, на музычна-паэтычны вечар «Мелодыя жаночай душы». Гэта асаблівая сустрэча, дзе верш пераліваецца ў музыку, а жаночая душа гучыць праз класіку, раманс і фартэпіянную лірыку.
Вядучая і аўтар вершаў — член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярына Стройлава.
У праграме — арыі і рамансы беларускіх і замежных кампазітараў, а таксама фартэпіянная музыка.
Выступаюць лаўрэаты конкурсаў:
· Яўгенія Крохіна (сапрана, салістка Музычнага тэатра)
· Крысціна Грыцкова (фартэпіяна)
· Ангеліна Кушнер (фартэпіяна)
Чакаем вас у атмасферы прыгажосці, натхнення і шчырых пачуццяў. Няхай мелодыя жаночай душы кране ваша сэрца.
Кошт: 7 рублёў, уваходны квіток у музей.