МУЗЕЙНАЯ НОЧ 2025
02.05.2025
МУЗЕЙНАЯ НОЧ 2025
Навіна, якую чакалі ўсе аматары нашага музея! Ночы музеяў 2025 – быць! Усе памятаюць як ярка, весела і цікава прайшла ноч музеяў у мінулым годзе? І вядома ў гэты раз мы падрыхтавалі яшчэ больш мерапрыемстваў і забаў! У гэтым годзе святкаваць Міжнародны дзень музея будзем да 00:00.
Музейная ноч “Кола(с) часу” адбудзецца ў суботу 17 мая 2025!
Сачыце за нашымі навінамі, бо зусім хутка мы пачнем знаёміць вас з нашай інтэрактыўнай праграмай.
Да сустрэчы!