Музейная ноч 2026. Кола(с) часу….Час гістарычнай рэканструкцыі!

12.05.2026


Уяві: побач – салдаты ў форме Першай сусветнай, і раптоўна – Якуб Колас, які апынуўся ў нашым часе. Гэта не кіно. Гэта рэканструкцыя, якая ператварае сядзібу ў жывую гісторыю.
🪖 16:00 – 18:00 | Музейная сядзіба
«Прызыўны пункт» рускай імператарскай арміі ад ВГР «Нашчадкі». Расповед пра ўніформу Першай сусветнай вайны, цікавыя моманты і факты пра Якуба Коласа ў той час.


🎫 уваходны білет – 15 бел. руб.


Гісторыя побач – гэта заўсёды цікава. А калі яна яшчэ і гучыць галасамі тых, хто жыў да нас, – яна становіцца амаль рэальнай. Акуніся ў яе разам з намі. 🕰